|
Вёска, цэнтр Морынскага
сельсавета. У XVII ст. у
Ашмянскім павеце
Віленскага ваяводства. У 1739 г.
у Іўеўскай
парафіі, уласнасць памешчыка Навасельскага. У
XIX — пачатку XX ст. вёска ва Уселюбскай воласці
Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1865 г.
на дзяржаўныя сродкі пабудавана Свята-Троіцкая
царква. У 1885 г. сяло, 57 двароў, 660 жыхароў,
і маёнтак, спадчына Брахоцкіх. Акрамя
земляробства жыхары займаліся сплавам лесу па р.
Нёман. Упамінаецца ў творчасці польскага
пісьменніка У.Сыракомлі. У 1897 г. у сяле 133
двары, 854 жыхары, царква, царкоўна-прыходская
школа, хлебазапасны магазін, карчма, у маёнтку
66 жыхароў, цагельня, шпікінарны завод. У 1921 —
1939 гг. (130 двароў, 671 жыхар), ва Уселюбскай
гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. у
Іўеўскім
раёне, вёска — цэнтр сельсавета, 163 двары, 1007
жыхароў, у былым маёнтку 31 двор, 85 жыхароў. У
1940 г. арганізаваны калгас імя Сталіна (68
гаспадарак), адкрыта школа, бібліятэка. У
Вялікую Айчынную вайну спалена, 4 жыхары
загінулі на франтах. Уваходзіла ў калгасы імя
Г.М.Малянкова, «Неман», з 1975 г. цэнтр калгаса
«Прынёманскі». У 1970 г. 945 жыхароў. Цагельны
завод, сумеснае прадпрыемства «Рыапо», сярэдняя
школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне
сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У
1999 г. 241 двор, 523 жыхары. Мікалаеўская
царква (рэстаўрыраваная).
Помнік савецкім воінам і
партызанам.
|